
Вопрос задан 16.07.2019 в 03:59.
Предмет Другие предметы.
Спрашивает Nigga Joseph.
Вобраз Рыбака у аповесци Сотникау в.Быкау


Ответы на вопрос

Отвечает Безрукова Ульяна.
У аповесці "Сотнікаў", як і ў большасці твораў В. Быкава, узнімаецца праблема асабістай адказнасці чалавека за лёс іншых людзей, высвятляюцца прычыны маральнага падзення, здрадніцтва адных і духоўнай велічы, высакароднасці другіх. Аўтар даследуе пытанне, на што здольны чалавек ва ўмовах, "калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаны ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма". Цэнтральнымі героямі аповесці з'яўляюцца партызаны Сотнікаў і Рыбак. У барацьбе з ворагам яны не навічкі. Сын героя грамадзянскай вайны, камандзір батарэі Сотнікаў ваяваў на фронце, трапіў у палон, цудам вырваўся з яго і прадоўжыў барацьбу ў партызанскім атрадзе. За плячыма старшыны стралковай роты Рыбака франтавыя баі, акружэнне, удзел у партызанскім руху. Лёс асабліва зблізіў герояў твора пры выкананні задання па здабычы для партызан харчоў. Ідучы на выкананне задання, яны па-рознаму рэагуюць на будучую небяспеку, і здаецца, што дужы, энергічны і кемлівы Рыбак больш здольны на подзвіг, чым фізічна слабы і хворы Сотнікаў. Але калі Рыбак, які ўсё жыццё "ўхітраўся знайсці які-небудзь выхад", унутрана гатоў да здрады, то Сотнікаў да апошняга ўздыху застаецца верным абавязку чалавека і грамадзяніна. Героям твора не ўдалося выканаць апошняе партызанскае даручэнне: яны трапілі пад абстрэл паліцаяў і, хаваючыся ад іх на гарышчы ў хаце Дзёмчыхі, былі ўзяты ў палон. Перад смяртэльнай пагрозай Сотнікаў і Рыбак паводзяць сябе адпаведна сваім характарам і ідэйным перакананням. Сотнікаў з гонарам праходзіць праз цяжкія выпрабаванні і ў самай бесчалавечнай сітуацыі застаецца чалавекам, адданым Радзіме, верным сваім высакародным ідэалам. Ён, безумоўна, жадаў бы загінуць у баі і амаль "ужо зайздросціў тысячам тых шчасліўцаў, што знайшлі свой канец на шматлікіх палях баёў". Але гэта стала немагчымым. І таму ў ноч перад пакараннем Сотнікаў думае не пра сябе, а кіруецца высокімі маральнымі прынцыпамі, думае пра тое, як выратаваць Дзёмчыху і старасту Пётру. Запатрабаваўшы следчага, ён заявіў: "Я - партызан, астатнія тут ні пры чым". На жаль, гэта прызнанне не падзейнічала на катаў: раніцай з пяці падрыхтаваных для павешання петляў засталася свабоднай толькі адна, прызначаная для Рыбака. Паводзіны Рыбака ў крытычнай для яго жыцця сітуацыі іншыя. Не будучы нягоднікам, перакананым здраднікам і ворагам, ён любымі магчымымі сродкамі (нават смерцю таварыша) хоча захаваць жыццё. Рыбаку здаецца, што, застаўшыся жывым, ён зможа ашукаць ворагаў, уцячы да партызанаў і прадоўжыць там далейшую барацьбу з акупантамі. Аднак сітуацыя, у якой апынуўся герой твора, вымушае яго крок за крокам дагаджаць і ўступаць каварнаму і бязлітаснаму ворагу, хітраваць і выкручвацца перад ім, думаць толькі аб сабе, ігнараваць інтарэсы іншых і, нарэшце, скаціцца ў духоўную бездань. Зразумеўшы жахлівасць свайго здрадніцкага становішча, Рыбак спрабуе павесіцца (у прыбіральні), але гэтаму перашкодзілі абставіны. І тады герой твора спрабуе апраўдаць свае дзеянні, вінаваціць за гэта не столькі сябе, колькі жорсткія ваенныя ўмовы, ненавісны вайсковы лёс і нават Сотнікава, хвароба і раненне якога нібыта паслужылі асноўнай прычынай іх палону. Аповесць "Сотнікаў" вызначаецца глыбокім філасофскім роздумам аб жыцці і смерці, аб чалавечым абавязку і гуманізме, якія несумяшчальныя з любымі праявамі эгаізму. Паглыблены псіхалагічны аналіз кожнага дзеяння і руху герояў, кожнай іх думкі і слова - адна з вызначальных рыс твора. Вялікая духоўная моц Сотнікава заключаецца ў тым, што ён, пастаўлены перад выбарам жыцця і смерці, здолеў прыняць смерць і тым самым паказаў веліч чалавечага духу, нязломнасць характару, непахісную веру ў будучыню людзей.


Топ вопросов за вчера в категории Другие предметы
Последние заданные вопросы в категории Другие предметы
Предметы
-
Математика
-
Литература
-
Алгебра
-
Русский язык
-
Геометрия
-
Английский язык
-
Химия
-
Физика
-
Биология
-
Другие предметы
-
История
-
Обществознание
-
Окружающий мир
-
География
-
Українська мова
-
Информатика
-
Українська література
-
Қазақ тiлi
-
Экономика
-
Музыка
-
Право
-
Беларуская мова
-
Французский язык
-
Немецкий язык
-
МХК
-
ОБЖ
-
Психология
-
Физкультура и спорт
-
Астрономия
-
Кыргыз тили
-
Оʻzbek tili