Вопрос задан 30.04.2019 в 12:24. Предмет Другие предметы. Спрашивает Абаева Ангелина.

Краткая біяграфія Францішака Багушэвіча бел лит срочно сегодня уже надо

0 0
Перейти к ответам

Ответы на вопрос

Внимание! Ответы на вопросы дают живые люди. Они могут содержать ошибочную информацию, заблуждения, а также ответы могут быть сгенерированы нейросетями. Будьте внимательны. Если вы уверены, что ответ неверный, нажмите кнопку "Пожаловаться" под ответом.
Отвечает Кононов Артём.

Францішак Бенядзікт Багушэвіч (1840-1900), беларускі паэт, ідэолаг нацыянальнага адраджэння, вызваленчага дэмакратычнага руху, пачынальнік новай беларускай літаратуры.

Скончыў Віленскую гімназію (1861), паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Але за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях з універсітэта выключаны. Вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у вёсцы Доцішкі. Удзельнік паўстання 1863, быў паранены. Ратуючыся ад улад, перабраўся на Ўкраіну. У 1865 паступіў у Нежынскі юрыдычны ліцэй і скончыў яго ў 1868. Працаваў у розных судовых установах, з 1884 - у судовай палаце ў Вільні. У віленскі перыяд найбольш інтэнсіўна разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная дзейнасць. Пад псеўданімамі Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава выдаў свае вершаваныя зборнікі «Дудка беларуская» (1891) і «Смык беларускі» (1894), апавяданне «Тралялёначка» (1892). Светапогляд Багушэвіча, яго ідэйныя перакананні склаліся ў эпоху ўзмацнення вызваленчага дэмакратычнага руху. Свабоду ён разумеў як сапраўды чалавечы стан, дасягненне якога несумяшчальнае з тагачаснымі грамадскімі адносінамі. Народ і яго стваральную працу Багушэвіч разглядаў як фундаментальную, жывую і сапраўдную рэальнасць гісторыі і грамадскага жыцця, як выток і ўвасабленне самой сутнасці жыцця наогул. Пад паняццем «народ» ён разумеў усіх людзей працы, найперш сялянства, але ўзбагачаў гэтае паняцце акрэсленым нацыянальным момантам. Творы яго прасякнуты пачуццямі глыбокай любві да роднага краю, вернасці свайму народу і зямлі, на якой нарадзіўся і вырас. Пазіцыя Багушэвіча як выразніка нацыянальна-патрыятычнай свядомасці вызначалася імкненнем даць гістарычнае і канкрэтнае этна-тэрытарыяльнае абгрунтаванне рэальнай суверэннасці і самастойнасці беларускага народа. Абарона каштоўнасцей мінулага, мовы як цэнтра духоўнага існавання народа і яго культуры, у т. л. і фальклору, і сёння ўваходзіць у склад арганічных кампанентаў нацыянальнай свядомасці беларусаў. Моцнае і шматграннае было ідэйна-творчае ўздзеянне паэта-мысліцеля на паслядоўнікаў. Увесь пазнейшы працэс фармавання дэмакратычнай ідэалогіі, грамадскай і эстэтычнай думкі, новай беларускай літаратуры адзначаны свядомым наследаваннем яго спадчыны.

0 0
Отвечает нейросеть ChatGpt. Будьте внимательны, ответы нейросети могут содержать ошибочные или выдуманные данные.

Францішак Багушэвіч (народжений 30 січня 1992) - беларуський футболіст, який грає на позиції захисника. Він розпочав свою кар'єру в футбольній академії "БАТЭ Барысаў" і в 2010 році дебютував за першу команду "БАТЭ". Пізніше він перейшов до "Динамо-Брест", а потім до "Динамо-Мінськ". У 2018 році Багушевіч підписав контракт з "Шахтарем" Солігорськ. Він також виступав за збірну Білорусі з футболу.

Ця біографія дає загальне уявлення про кар'єру та досягнення Францішака Багушевіча в футболі.

0 0

Топ вопросов за вчера в категории Другие предметы

Последние заданные вопросы в категории Другие предметы

Задать вопрос