Вопрос задан 09.02.2019 в 18:25. Предмет Другие предметы. Спрашивает Плехотин Родион.

Напишите сочинение на одну из тем: 1. Няхай раскажа час мінулы 2.Мінулае вучыць нас ,як жыць сёння

3юВобраз Вітаўта
0 1
Перейти к ответам

Ответы на вопрос

Внимание! Ответы на вопросы дают живые люди. Они могут содержать ошибочную информацию, заблуждения, а также ответы могут быть сгенерированы нейросетями. Будьте внимательны. Если вы уверены, что ответ неверный, нажмите кнопку "Пожаловаться" под ответом.
Отвечает Давыдов Егор.
 Скарына - выдатны прадстаўнік беларускай культуры эпохі адраджэння.Эпоха гэта працягвалася прыкладна два стагоддзі. Чалавек у слаўныя адраджэнскія гады ўзняўся над сіламі прыроды і над сваей часовай слабасцю.

Скарына - першы, хто адкрыў ва Ўсходняй Еўропе кнігадрукаванне і зрабіў кнігу даступнай вялікаму колу людзей. Скарына - наш гонар і слава, бо яго нарадзіла і ўскарміла менавіта наша беларуская зямля.

Дарог перад Скарынам было шмат, але ён выбраў адну як самую галоўную - несці людзям святло ведаў. Менавіта ён пераклаў на родную мову Біблію і заснаваў усходнеславянскае кнігадрукаванне. Гэта было сапраўдным подзвігам.

Выданнi Ф. Скарыны выкананы на ўзроўнi лепшых еўрапейскiх выданняў XVI ст. Высокi палiграфiчны ўзровень кнiг доўгi час не маглi пераўзысцi галандскiя i германскiя друкары. Ф. Скарына ўводзiць у свае выданнi iлюстрацыi як сродак раскрыцця ў мастацкiх вобразах зместу кнiгi. Першадрукар выкарыстоўваў гравiраваны тытульны лiст, увёў прамежкi памiж словамi, абзацы. Па гэтай прычыне кнiгi шырока распаўсюджвалiся ў Еўропе i мелi вялiзны ўплыў на чытачоў у многiх краiнах свету. 

Францыск Скарына, стварыў і пакінуў сваім нашчадкам кнігі, у якіх засталіся яго глыбокія думкі. Яны не страцілі сваёй актуальнасці і ў наш час. Ідэі вялікага вучонага-асветніка сталі нашай нацыянальнай рэліквіяй, духоўным скарбам, сведчаннем магутнасці нашай старажытнай культуры. «Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы», — такі запавет пакінуў нам Францыск Скарына.
1 1

Топ вопросов за вчера в категории Другие предметы

Последние заданные вопросы в категории Другие предметы

Задать вопрос