
Вопрос задан 27.01.2019 в 23:30.
Предмет Беларуская мова.
Спрашивает Тирижан Естай.
Рагнеда характеристика


Ответы на вопрос

Отвечает Стафинцова Маша.
Рагнеда Рагвалодаўна, Гарыслава (ст. -рус. Рогнѣдь ад стар. -сканд. Ragnheiðr, 966 — 1000) — княжна полацкая, дачка першага летапіснага князя полацкага Рагвалода, адна з жонак вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча.На пачатку 978 года Рагнеда была прасватана за вял. кн. кіеўскага Яраполка, які шукаў саюзу з Рагвалодам супраць свайго брата Уладзіміра, кн. ноўгарадскага. Калі ў Полацк прыехалі і ўладзіміравы сваты, паводле летапісу, Рагвалод запытаўся дачку ці хоча яна замуж за Уладзіміра, а Рагнеда адмовілася ад шлюбу з сынам рабыні.Калі сваты паведамілі Уладзіміру і Дабрыні адказ Рагнеды, тыя з войскам з варагаў, наўгародцаў, чудзі і крывічоў (ізборска-пскоўскіх) прыйшлі пад Полацк, калі Рагнеду ўжо сабраліся везці да Яраполка. Рагвалод выйшаў супраць, але пацярпеў паразу ў бітве і зачыніўся ў горадзе. Полацк быў узяты вясною 978 года, Рагвалод з сынамі, жонкай і Рагнедай трапіў у палон. Дабрыня зневажаў Рагвалода і Рагнеду, нагадаў ёй словы пра рабыніча, і загадаў Уладзіміру згвалціць яе на вачах бацькі і маці. Пасля Рагвалод разам з жонкай і сынамі быў забіты.Няслушна лічыць, што абразлівыя Уладзіміру словы належаць самой 12-гадовай Рагнедзе і што менавіта яны былі прычынай вайны. Сапраўдная прычына ў тым, што Рагвалод уступіў у барацьбу Уладзіміра і Яраполка на баку аднаго з іх. Адказ Рагнеды сведчыў пра палітычны выбар Рагвалода на карысць Кіева, што немінуча вяло да вайны з Ноўгарадам.Неўзабаве, 11 чэрвеня 978 года, Уладзімір стаў вял. кн. кіеўскім і забіў свайго брата Яраполка. У Кіеве было спраўлена яго вяселле з Рагнедай, дзе ён даў сваёй новай, другой ужо, жонцы імя Гарыслава. Рагнеда-Гарыслава была паселеная ў сяльцы на р. Лыбедзі пад КіевамПлануючы ажаніцца з візантыйскай прынцэсай Ганнай, а перад гэтым ахрысціцца, перад 986 годам Уладзімір мусіў развесціся з усімі сваімі паганскімі жонкамі, у т. л. з Рагнедай. Напэўна, да гэтага часу (985—986) трэба аднесці і замах Рагнеды на Уладзіміра.


Топ вопросов за вчера в категории Беларуская мова
Последние заданные вопросы в категории Беларуская мова
Предметы
-
Математика
-
Литература
-
Алгебра
-
Русский язык
-
Геометрия
-
Английский язык
-
Химия
-
Физика
-
Биология
-
Другие предметы
-
История
-
Обществознание
-
Окружающий мир
-
География
-
Українська мова
-
Информатика
-
Українська література
-
Қазақ тiлi
-
Экономика
-
Музыка
-
Право
-
Беларуская мова
-
Французский язык
-
Немецкий язык
-
МХК
-
ОБЖ
-
Психология
-
Физкультура и спорт
-
Астрономия
-
Кыргыз тили
-
Оʻzbek tili