
Характарыстыка дзядзки кухара з поэмы новая зямля па бел литу



Ответы на вопрос

Жыццёвая мудрасць і душэўная прыгажосць дзядзькі Антося (па паэме Якуба Коласа "Новая зямля") Паэма «Новая зямля» была распачата Якубам Коласам у Мінскім астрозе. Там былі напісаны асноўныя раздзелы паэмы, сярод якіх і раздзел «Дзядзька-кухар». Тут аўтар расказвае пра сяброўства лесніковых дзяцей з дзядзькам Антосем, які аднойчы вырашыў здзівіць пляменнікаў новымі прысмакамі — клёцкамі з бярозавым сокам. Аднак нічога добрага ў дзядзькі-кухара не атрымалася.
Кожны радок раздзела насычаны гумарам, дасціпным жартам, лагодным смехам. Таму і чытаецца ён лёгка, як бы на адным дыханні.
Прыцягальным і захапляльным вобразам у раздзеле з’яўляецца вобраз дзядзькі Антося. Дзядзька Антось — увасабленне сілы і таленту людзей з народа. Вызначальныя рысы яго характару — бязмежная дабрыня, спагадлівасць, шчырасць, ветлівасць, дапытлівасць, лёгкая іронія ў стаўленні да жыццёвых праяў. Яны раскрываюцца ваучынках, паводзінах героя, а таксама ў партрэтнай характарыстыцы:
Ён невысок, не надта ёмак,
Ды карчавіты і няўломак,
А волас мае цёмна-русы,
І зухаўскія яго вусы...
А вочы шэры, невялічкі,
Глядзяць прыветна, як сунічкі...
То смех, пго хіпграсць з іх бліскае,
То дабратпа, але якая!
Дзядзька зачароўвае нас непасрэднасцю сваёй натуры, адкрытасцю душы, шчырасцвэ. Ён — прыроджаны штукар, весяльчак, забаўнік, чалавек, востры на слова, які любіць пажартаваць. Мова яго каларытная, яркая, багатая на прыказкі і прымаўкі. Уласнае кухарскае «вынаходніцтва» самакрытычна ацэньваецца такімі словамі: «Паскудства, брат, і не пытайся!» У гумары Антося, у яго жартах, у шматлікіх афарызмах выяўляецца мудрасць і дасціпнасць народа, яго розум і духоўная прыгажосць.
А як цудоўна ўмее дзядзька расказваць казкі, апісваць розныя здарэнні. Дзеці яго слухаюць з захапленнем. Антось любіць дзяцей, добра ведае іх псіхалогію, інтарэсы, патрэбы, гаворыць з імі, як з дарослымі, раіцца, спрачаецца. Ён іх дарадчык, настаўнік і суддзя:
І дзядзька майстар быў на штукі,
І быў механік на ўсе рукі:
І дудку скруціць вам, і стрэлку,
І нарысуе нават елку...
Дык і не дзіва, што любілі,
Што на руках яго насілі.
Мне вельмі спадабаўся гэты раздзел паэмы,чытаць які было цікава і смешна.


Топ вопросов за вчера в категории Литература
Последние заданные вопросы в категории Литература
-
Математика
-
Литература
-
Алгебра
-
Русский язык
-
Геометрия
-
Английский язык
-
Химия
-
Физика
-
Биология
-
Другие предметы
-
История
-
Обществознание
-
Окружающий мир
-
География
-
Українська мова
-
Информатика
-
Українська література
-
Қазақ тiлi
-
Экономика
-
Музыка
-
Право
-
Беларуская мова
-
Французский язык
-
Немецкий язык
-
МХК
-
ОБЖ
-
Психология
-
Физкультура и спорт
-
Астрономия
-
Кыргыз тили
-
Оʻzbek tili