
Сачыненне на тэму эвалюцыя характару Тулягi у камедыi «хто смяецца апошнiм»


Ответы на вопрос

Туляга — адна з асноўных дзеючых асоб п'е-сы. Увесь знешні выгляд Тулягі цалкам адпа-вядае яго прозвішчу. Ён нейкі нязграбны, няспрытны, нібы сапраўды туляецца з аднаго месца на другое. Аднойчы, калі Туляга ішоў у інстытут, нейкі чалавек заўважыў яго падоб-насць да дзянікінскага палкоўніка. А паколькі Туляга і сапраўды некалі жыў у тым горадзе, назва якога прагучала ў вуснах незнаёмца, то бедалагу гэта насцярожыла і вельмі напужала. Ён расказаў пра гэты выпадак у інстытуце. Па-чуўшы пра гэта, Зёлкін — яшчэ адзін супрацоўнік гэтай навуковай установы і ўсім вядомы вы-думшчык і пляткар — перайначыў яго расказ так, што выходзіла, быццам Туляга на самой справе дзянікінскі афіцэр і вельмі баіцца ця-пер гэтага.
У той час дырэктар інстытута Гарлахвацкі пад пагрозай выдачы «дзянікінца» НКУС прымушае Тулягу напісаць за яго навуковую працу і паставіць пад ёй прозвішча Гарлахвацкага. Такі адкрыты шантаж узнімае хвалю незадаволенасці ў Тулягі, сумленнага навукоўца. Ён і раней ад-чуваў сваё становішча вучонага-парабка, але не хапала смеласці, каб пазбавіцца ад гэтага.
Апошняй кропляй стала здарэнне з Зіначкай Зёлкінай, калі Гарлахвацкі, баючыся жончы-нага гневу, выкліканага яго «шашнямі» з Зіначкай, павярнуў усё так, што атрымалася, быццам з Зінай у кабінеце быў не ён, а Туляга. Вынесці такога сораму Туляга не мог, таму тут жа пачаў распрацоўваць план, як адпомсціць ненавіснаму невуку і кар'ерысту. Ён раіцца, дзеліцца сваімі думкамі з супрацоўнікамі інсты-тута, шукае іх падтрымкі і дапамогі. Гэта да-памагае яму з цягам часу пераадолець страх. Заставалася толькі пераступіць апошнюю пры-ступку — выкрыць лжэвучонага, які да таго ж яшчэ і дырэктар навуковай установы.
У гэтай цяжкай справе Тулягу дапамаглі Чар-навус, Вера і Левановіч. Яны спакойна яго выслухалі, паспачувалі і паабяцалі падтрымку. Да моманту зачытвання «навуковай працы» Ту-ляга ўжо вызваліўся ад страху і быў рашуча на-строены паведаміць усім супрацоўнікам праўду.
Пасля таго, як Гарлахвацкі зачытаў напісаную Тулягам працу, усім стала зразумела, што ўяў-ляе сабою гэты чалавек як вучоны. У дакла-дзе сустракаліся такія дэталі, што ўзнікала пы-танне, хто на самой справе больш «карысны выкапень» — Гарлахвацкі ці тая жывёліна, пра якую гаварылася ў дакладзе.
Заканчваецца камедыя трыўмфам Тулягі. А Гарлахвацкага забіраюць у НКУС па справе здрадніцтва.
У кантрасце паміж пачаткам і канцом твора і хаваецца сэнс яго назвы. Спачатку смяяўся Гарлахвацкі, паціраючы рукі ад радасці, што, дзякуючы страху Тулягі, зможа ў хуткім часе абараніць дысертацыю і закрыць рот тым, хто падазрае яго ў лжэвучонасці і не давярае яму. У канцы смяецца Туляга, задаволены тым, што хапіла-такі смеласці і рашучасці перамагчы страх і выкрыць ярага кар'ерыста і невука.
Сэнс назвы твора «Хто смяецца апошнім» у тым, што нельга лічыць куранят па вясне, таму што яшчэ не раз выйдзе на паляванне ліса. і, як сцвярджае народная мудрасць, той смяец-ца добра, хто смяецца апошнім.



Эвалюцыя характару Тулягi ў камедыi "Хто смяецца апошнiм"
Характар Тулягi ў камедыi "Хто смяецца апошнiм" эвалюцыянаваўся на працягу шматлікіх эпізодаў і сезонаў. У пачатковых эпізодах, Тулягi быў прадстаўлены як просты, добрысерцны і няўпэўнены ў сябе чалавек. Аднак, праз прагрэсію сюжэту і развіццё персанажаў, характар Тулягi паступова змяняўся.
У пачатковых эпізодах, Тулягi выступаў як адзін з галоўных камічных персанажаў. Яго характар быў адзін з найбольш яскравых і смяшных у серыі. Тулягi часта выклікаў смях у гледачаў сваімі няўдачнымі спробамі адрадзіцца ў розных сітуацыях. Ён быў некампетэнтным, няўпэўненым і часам нават няўмелым. Аднак, ён таксама меў добры сэнс гумару і здольнасць падняць настроенне ў іншых персанажаў.
У працягу сезонаў, характар Тулягi пачаў развівацца і станоўцца болей сложным. Ён паказвае большую адказнасць і здольнасць прымацоўваць вызвы. Тулягi становіцца адказным і надзейным сябром для іншых персанажаў, і яго характар становіцца болей зраслым і адпавядаець патрэбам сюжэту.
У апошніх эпізодах, Тулягi становіцца аднім з найбольш значных персанажаў у камедыi. Ён развіваецца ў сілу і становіцца лідэрам у групе. Тулягi паказвае большую самасційнасць і адвагу ў сустрэчы з небяспекай. Яго характар становіцца болей складаным і глыбокім, і ён становіцца аднім з галоўных герояў серыі.
Звесткі з крыніцы: - - http://journ.bsu.by/elib/a-v/58-vremya-iskusstvo-k...


Топ вопросов за вчера в категории Литература
Последние заданные вопросы в категории Литература
-
Математика
-
Литература
-
Алгебра
-
Русский язык
-
Геометрия
-
Английский язык
-
Химия
-
Физика
-
Биология
-
Другие предметы
-
История
-
Обществознание
-
Окружающий мир
-
География
-
Українська мова
-
Информатика
-
Українська література
-
Қазақ тiлi
-
Экономика
-
Музыка
-
Право
-
Беларуская мова
-
Французский язык
-
Немецкий язык
-
МХК
-
ОБЖ
-
Психология
-
Физкультура и спорт
-
Астрономия
-
Кыргыз тили
-
Оʻzbek tili