
Вопрос задан 08.06.2019 в 07:56.
Предмет Беларуская мова.
Спрашивает Нифонтов Владислав.
Вобраз Антона Яраша! Срочно!! Пожалуйста!!


Ответы на вопрос

Отвечает Корпачёва Кристина.
Вобраз доктара Яраша ў рамане "Сэрца на далоні" пададзены ў развіцці: спачатку мы бачым яго маладым, у гады ВАвайны, а потым - сталым чалавекам пасля вайны. Гэта дазваляе нам ахарактарызаваць яго як цэльнага, гарманічнага чалавека, які ў гады вайны рызыкаваў сваім жыццём, з гонарам прайшоў праз усе выпрабаванні, здолеў у вельмі складаных умовах не толькі выканаць заданне, але і захаваць гонар чалавека і грамадзяніна . У пасляваенны час ён захаваў удзячнасць да людзей, якія выратавалі яму жыццё (доктара Савіча і яго дачкм Зосі) і палічыў справай гонару дапамагчы Зосі, спачатку як урач (робіць ёй складаную аперацыю) , а потым у бядзе, калі тая трапіла ў складаную сітуацыю. У яго высокае паняцце пра абавязак не толькі перад Радзімай, грамадствам, але і перад сябрамі. Ён вырасціў і выхаваў, як роднага, сына (Тараса) свайго баявога сябра, які загінуў. Гэта чалавек з высокімі маральна-этычнымі ўстоямі: ён адхіляе эратычныя прапановы сваёй калегі Тамары, чым выклікае помсту з яе боку. Ён не баіцца у адзіночку выступіць супраць начальства, супраць агульнапрынятых поглядаў на "ворагаў народа", якімі лічаць загінуўшага доктара Савіча і яго дачку. Па сутнасці, Яраш выступае супраць таталітарнай сістэмы і ў рамане з'яўляецца першым веснікам "адлігі" 60-х гадоў. На гэтым вобразе І.Шамякін паказвае, як актыўны, нераўнадушны, дзейсны чалавек з высокім грамадзянскім і чалавечым сумленнем, знайшоўшы сабе верных сяброў і памочнікаў, можа перамагчы антыгу-манную сістэму .


Топ вопросов за вчера в категории Беларуская мова
Последние заданные вопросы в категории Беларуская мова
Предметы
-
Математика
-
Литература
-
Алгебра
-
Русский язык
-
Геометрия
-
Английский язык
-
Химия
-
Физика
-
Биология
-
Другие предметы
-
История
-
Обществознание
-
Окружающий мир
-
География
-
Українська мова
-
Информатика
-
Українська література
-
Қазақ тiлi
-
Экономика
-
Музыка
-
Право
-
Беларуская мова
-
Французский язык
-
Немецкий язык
-
МХК
-
ОБЖ
-
Психология
-
Физкультура и спорт
-
Астрономия
-
Кыргыз тили
-
Оʻzbek tili