
Вопрос задан 27.05.2019 в 23:00.
Предмет Беларуская мова.
Спрашивает Фоменко Евгений.
Маленькая сказка на белорусском языке


Ответы на вопрос

Отвечает Калашников Данил.
ЗАЙКИНА ХАТКА: Жылі-былі ў адным лесе лісіца і заяц. Жылі яны адзін каля другога блізка. Прыйшла восень, стала холадна, уздумалі яны сабе хаткі збудаваць. Вось лісіца узвяла сабе хатку са сняжку, а заяц – з пяску. Пражылі зімку, дачакаліся вясны. У лісіцы хатка растала, а зайчыкава – выстаяла. Прыйшла лісіца, выгнала зайчыка, стала сама там жыць у яго хатцы. Сядзіць зайка пад бярозай і плача. Ідзе воўк. – Чаго ты, зайка, плачаш? – Як жа мне не плакаць? Жылі мы з ліскай блізка. Стала холадна, збудавалі мы сабе хаткі. Я сабе – з пяску, а лісіца – са сняжку. Прыйшла вясна, яе хатка растала, а мая выстаяла. Яна мяне выгнала з маёй хаткі і сама цяпер жыве там. Вось я сяджу ды плачу. Падсабі гора гараваць. – Ну, хадзі, я яе выганю. Пайшоў воўк, стаў на парозе: – Вылазь, ліса, вон! Бо скіну з печы, паб’ю табе плечы! А лісіца не лезе з печы дый гаворыць: – Мой хвост шорсткі, як дам – дык павалішся! Спалохаўся воўк лісінага хваста, пабег і зайца кінуў. Сеў заяц зноў пад бярэзінаю і плача. Ідзе па лесе мядзведзь. Убачыў зайку дый пытае: – Чаго ты, зайка, плачаш? – Як жа мне не плакаць? Жылі мы з ліскай блізка. Прыйшла восень, пабудавалі мы сабе хаткі. У яе хатка са сняжку, а ў мяне – з пяску. Прыйшла вясна, лісчына хатка растала, а мая выстаяла. Яна мяне выгнала з тае хаткі, сама там жыве. А я сяджу ды плачу. Падсабі гора гараваць. Пайшоў мядзведзь лісіцу выганяць. Узыйшоў на парог, а лісіца і пытае: – Хто там? Мой хвост шорсткі, як дам, дык павалішся! Спалохаўся мядзведзь таго хваста, кінуў зайца ды бегчы. Зноў сеў зайчык пад бярозай і жаласна плача. Аж ідзе па лесе певень. Убачыў ён зайку і пытае: – Чаго ты, зайка, плачаш? Зайка стаў жаліцца пеўню: – Жылі мы з лісіцай блізка. Узвялі сабе хаткі побач. Я сабе – з пяску, а лісіца – са сняжку. Прыйшла вясна, лісіцына хатка растала, а мая выстаяла. Яна мяне і выгнала з маёй хаткі. – Пайду-тка я яе выганю! Плача зайка, не верыць. – І дзе табе, Пеця, выгнаць? Воўк гнаў – не выгнаў, мядзведзь гнаў – не выгнаў. – Не, хадзі, паспрабуем. Вось і пайшлі. Увайшоў певень у хату, стаў на парозе і крычыць: – Я пятух-чабятух, на кароткіх нагах, на высокіх пятах, нясу касу на плячы, хачу ліску засячы! А лісіца і кажа: – Мой хвост шорсткі, як дам, дык павалішся! А певень не спалохаўся, скочыў з парога на падлогу і зноў крычыць: – Я пятух-чабятух, на кароткіх нагах, на высокіх пятах, нясу касу на плячы, хачу ліску засячы! А яна адказвае: – Мой хвост шорсткі, як дам, дык павалішся! А пятух усё бліжэй, бліжэй падыходзіць ды як ускочыць на пяколак! А лісіца скок з печы далоў, певень да яе, а яна – за парог! А зайка і дзверы за ёй зачыніў! І сталі зайка з пеўнем удвух жыць.


Топ вопросов за вчера в категории Беларуская мова
Последние заданные вопросы в категории Беларуская мова
Предметы
-
Математика
-
Литература
-
Алгебра
-
Русский язык
-
Геометрия
-
Английский язык
-
Химия
-
Физика
-
Биология
-
Другие предметы
-
История
-
Обществознание
-
Окружающий мир
-
География
-
Українська мова
-
Информатика
-
Українська література
-
Қазақ тiлi
-
Экономика
-
Музыка
-
Право
-
Беларуская мова
-
Французский язык
-
Немецкий язык
-
МХК
-
ОБЖ
-
Психология
-
Физкультура и спорт
-
Астрономия
-
Кыргыз тили
-
Оʻzbek tili