Вопрос задан 17.05.2018 в 00:30. Предмет Беларуская мова. Спрашивает Васильева Настя.

Сачыненне аписание горада Минска

0 0
Перейти к ответам

Ответы на вопрос

Внимание! Ответы на вопросы дают живые люди. Они могут содержать ошибочную информацию, заблуждения, а также ответы могут быть сгенерированы нейросетями. Будьте внимательны. Если вы уверены, что ответ неверный, нажмите кнопку "Пожаловаться" под ответом.
Отвечает Абдракова Рината.

Сачыненне-апісанне горада Мінска.
Мінск - сталіца Беларусі, найпрыгажэйшы горад на Свіслачы, які налічвае амаль тысячу гадоў гісторыі. На жаль, у час Вялікай Айчыннай вайны горад быў практычна цалкам зруйнаваны, і з найбольш манументальных пабудоў захаваліся толькі Оперны тэатр, Дом афіцэраў, Кафедральны сабор Дзевы Марыі і Чырвоны касцёл. Але і сёння можна нацешыцца шпацырам па Траецкім прадмесці, Верхнім горадзе, палюбавацца шырокімі праспектамі і пышнымі зялёнымі паркамі. Мінск сапраўды з'яўляецца культурным і эканамічным сэрцам Беларусі. Тут выдатна развіты гарадскі транспарт, шмат цудоўных тэатраў, спартыўных аб'ектаў, бібліятэк і універсітэтаў, буйных прамысловых прадпрыемстваў. Рака Свіслач вельмі ўпрыгожвае горад, уздоўж яе берагоў цягнуцца зялёныя паркі і прагулачныя набярэжныя зоны. Самы доўгі ў Еўропе праспект таксама знаходзіцца ў Мінску - гэта праспект Незалежнасці, яго даўжыня складае больш за адзінаццаць кіламетраў. Пракаціўшыся па праспекце Незалежнасці можна ўбачыць цудоўную Нацыянальную бібліятэку, Акадэмію навук, Плошчы Якуба Коласа, Перамогі і Незалежнасці. У Мінску часта праходзяць розныя канцэрты, спартыўныя падзеі, выставы, якія прывабліваюць гасцей з усёй краіны і з-за мяжы. Мінск вельмі чысты і ўтульны горад, здаецца, што паветра ў горадзе салодкае. Мінчане - вельмі ветлівыя і гасцінныя, яны любяць свой горад і ганарацца ім. Мінск вельмі зручны горад для жыцця, ён адрозніваецца бяспекай, зручнымі камунікацыямі, дынамічным цягам жыцця і выдатна спланаванай гарадской арганізацыяй.

0 0

Топ вопросов за вчера в категории Беларуская мова

Последние заданные вопросы в категории Беларуская мова

Задать вопрос