Вопрос задан 01.05.2018 в 10:17. Предмет Беларуская мова. Спрашивает Галенко Софья.

ПОМОГИТЕ! ПРОШУ! напишите пожалуйста сочинение-описание про какой-нибудь паметник на белорусском

языке! ОООЧЕНЬ НАДО! буду очень благодарна!
0 0
Перейти к ответам

Ответы на вопрос

Внимание! Ответы на вопросы дают живые люди. Они могут содержать ошибочную информацию, заблуждения, а также ответы могут быть сгенерированы нейросетями. Будьте внимательны. Если вы уверены, что ответ неверный, нажмите кнопку "Пожаловаться" под ответом.
Отвечает Ермаков Александр.

Брэсцкая крэпасць - адно з тых мясцін, якое варта наведаць у Беларусі, і самая буйная славутая турыстычная мясціна ў горадзе Брэсце. Пасля вайны крэпасць не была поўнасцю адноўлена. На яе тэрыторыі для ўвекавечання подзвігу абаронцаў у 1969–71 гг. створаны мемарыяльны комплекс. Архітэктурна-скульптурны ансамбль мемарыяла ўключае ў сябе галоўны манумент "Мужнасць", штык-абеліск, скульптурную кампазіцыю "Смага", плошчу Цырыманіялаў, 3 рады мемарыяльных пліт з пахаваннямі загінуўшых, руіны і ўцалелыя збудаванні крэпасці, музей. Мемарыял пачынаецца з манументальнага галоўнага ўваходу ў выглядзе вялізнай зоркі, прарэзанай у бетонным блоку. Тут гучыць песня А.Аляксандрава "Свяшчэнная вайна" і ўрадавае паведамленне аб нападзе на Савецкі Саюз войскаў нямецка-фашысцкай Германіі.Кампазіцыйны цэнтр ансамбля – манумент "Мужнасць", пагрудная скульптура воіна вышынёй 33,5 м, на адваротным баку якой размешчаны рэльефныя кампазіцыі, якія расказваюць пра асобныя эпізоды гераічнай абароны крэпасці.100-метровы абеліск "Штык" відаць з любога месца крэпасці і звязаны з асноўным манументам "Мужнасць" 3 радамі надмагільных пліт. Вядомы імёны толькі 216 з 850 пахаваных тут абаронцаў крэпасці. Скульптурная кампазіцыя"Смага" - фігура савецкага салдата, які, абапіраючыся на аўтамат, з апошніх сіл спрабуе дацягнуцца да ракі і зачэрпнуць каскай вады. Помнік прысвечаны мужнасці абаронцаў крэпасці, якія без ежы і піцця на працягу многіх дзён трымалі абарону.Асноўная частка мемарыяла - плошча Цырыманіялаў, дзе праходзяць масавыя ўрачыстасці.Перад руінамі былога інжынернага ўпраўлення гарыць Вечны агонь. У вячэрні час на тэрыторыі крэпасці ўключаецца дэкаратыўная падсветка

0 0

Топ вопросов за вчера в категории Беларуская мова

Последние заданные вопросы в категории Беларуская мова

Задать вопрос