Вопрос задан 07.02.2019 в 13:29. Предмет Беларуская мова. Спрашивает Быков Виктор.

Сачыненне па беларускай мове на тэму: мая любiмая пара года зiма

0 0
Перейти к ответам

Ответы на вопрос

Внимание! Ответы на вопросы дают живые люди. Они могут содержать ошибочную информацию, заблуждения, а также ответы могут быть сгенерированы нейросетями. Будьте внимательны. Если вы уверены, что ответ неверный, нажмите кнопку "Пожаловаться" под ответом.
Отвечает Уциев Муслим.
Вы любіце катацца на каньках? А на лыжах? А з'язджаць з горкі на санках? Вам падабаецца, як начамі блішчыць рознакаляровымі агеньчыкамі бялюткі снег у святле ліхтароў? Калі так, то вы пагодзіцеся са мною, што зіма - лепшая пара года.
Некаторым людзям не падабаецца зіма, таму што зімою халодна. Але я аддаю перавагу марозу, а не спякоце. Дастаткова мацней захутацца ў цёплую вопратку - і ніякія прастуды табе не страшныя. Затое зімой вельмі прыгожа. Белы снег прыцерушыў голую зямлю. Іней упрыгожыў чорнае вецце дрэваў. Усё вакол чыстае і свежае.
А яшчэ зіма багатая на забаўкі, недаступныя ў іншыя поры года. Летам вы не зможаце пакатацца на каньках па сажалцы, не сходзіце на лыжах у лес, не скаціцеся з горкі на санках. Восенню і вясной наўрад ці будзе столькі снегу, каб зляпіць вялізнага снегавіка ці пагуляць у снежкі з сябрамі. А зімою вы можаце зрабіць усё гэта і яшчэ шмат чаго іншага: напрыклад, пабудаваць крэпасць са снегу ці збіваць ледзяшы з будынкаў.
Але больш за ўсё зімою я люблю Новы год. Мне вельмі падабаецца атмасфера свята, якая пачынаецца за два тыдні да Новага года і працягваецца два тыдні пасля яго. Я з задавальненнем выбіраю падарункі блізкім людзям і, вядома ж, з задавальненнем іх атрымліваю.
Увогуле, зіма вельмі багатая на забаўкі і задавальненні. Ні адна пара года не параўнаецца з зімою.
0 0

Топ вопросов за вчера в категории Беларуская мова

Последние заданные вопросы в категории Беларуская мова

Задать вопрос