
Сачыненне-разважанне "ци патрэбна книга у век тэлебачання и камп'ютара ".


Ответы на вопрос

Сучасныя тэхналогіі даюць кожнаму магчымасць хутка праз Інтэрнет знайсці любую інфармацыю, людзей, новыя знаёмствы і забавы. Здаецца, век папяровай кнігі скончыўся. Яе замяняюць электронныя носьбіты, больш хуткія, ёмкія і зручныя. Аднак, у тэхнічных інавацыяў ёсць два вялікія недахопы. Па-першае, залежнасць ад электрычнага сілкавання. Калі ў камп’ютара ці планшэта сядае батарэя, ён больш ні на што не прыдатны. Кавалак жалеза, ні больш, ні менш. Па-другое, чытанне на электронных носьбітах увайшло ў звычку чалавека толькі 10-20 гадоў таму. Нашыя вочы, рукі і свядомасць усё ж яшчэ прагнуць кнігаў, якія чалавецтва выкарыстоўвае на працягу шматлікіх стагоддзяў. Як паказваюць даследванні, праца з паперай – чытанне і пісьмо, пакуль застаюцца больш эфектыўнымі і карыснымі для чалавечага мозгу, чым праца з камп’ютарам. Можна казаць, што без камп’ютарных тэхналогіяў у сучасным свеце не абысціся. Так прасцей і хутчэй атрымліваць веды, зносіцца з сябрамі, падарожнічаць. Але класічная папяровая кніга яшчэ доўгі час не згубіць сваёй вартасці, прынамсі, эстэтычнага задавальнення і надзейнага носьбіту інфармацыі.


Топ вопросов за вчера в категории Беларуская мова
Последние заданные вопросы в категории Беларуская мова
-
Математика
-
Литература
-
Алгебра
-
Русский язык
-
Геометрия
-
Английский язык
-
Химия
-
Физика
-
Биология
-
Другие предметы
-
История
-
Обществознание
-
Окружающий мир
-
География
-
Українська мова
-
Информатика
-
Українська література
-
Қазақ тiлi
-
Экономика
-
Музыка
-
Право
-
Беларуская мова
-
Французский язык
-
Немецкий язык
-
МХК
-
ОБЖ
-
Психология
-
Физкультура и спорт
-
Астрономия
-
Кыргыз тили
-
Оʻzbek tili