
Сочинение нам засталася спадчына ПРОШУ ОЧЕНЬ СИЛЬНО НУЖНО дам 100 баллов


Ответы на вопрос

Ответ: Яшчэ ў 1918 годзе напісаў гэтыя радкі вялікі беларускі паэт, якога па праву можна назваць прарокам нацыі, адраджэння, класікам нацыянальнай літаратуры. Радкі клічуць нас на хай сабе і маленькі, але подзвіг: шанаваць, берагчы тое, што было створана да нас нашымі продкамі. Гэта незлічоныя багацці — раскарчаваныя лясы і ўробленыя на іх месцы палі, велічныя замкавыя збудаванні, якія спынялі чужынцаў, жывапісныя палотны выдатных мастакоў у сховішчах Радзівілаў, Сапегаў і іншых саноўных княжаскіх родаў. Гэта і кнігі Францыска Скарыны — слаўнага сына полацкай зямлі, першадрукара ўсходнеславянскага. Можна пералічваць і іншыя найвялікшыя багацці. Самыя дарагія сярод іх — духоўныя скарбы. Беларусы— найталенавіцейшая нацыя, якая, на думку выдатнага беларускага літаратуразнаўцы, пісьменніка, аўтара цікавай кніжкі пра Янку Купалу — рамана-эсэ «Як агонь, як вада...» Алега Лойкі, пастаянна жывіла, нібы донар, суседнія народы. Дастаткова сказаць, што польскаму народу мы «падаравалі» найвыдатнейшага паэта-рамантыка 19 стагоддзя Адама Міцкевіча, рускаму народу — Сімяона Полацкага і Фёдара Дастаеўскага. Было што дараваць, аддаваць. Было што і пазычаць. Ды гаворка не толькі пра тое, якія мы таленавітыя і што мы аддалі іншым народам. Гаворка пра неўміручасць спадчыны. Вось у чым трэба разабрацца. I разабрацца сур'ёзна. Янка Купала разабраўся лепш, чым многія сучасныя маладыя і больш сталага веку людзі: ён не займаецца пошукам палітычнага адказу на пытанне, быць ці не быць нашай краіне, а значыцца, і спадчыне, мінуламу і будучыні. Пра палітычную свабоду і незалежнасць ён напіша крыху пазней, калі будзе жыць і працаваць у перыядычным друку пры немцах і бел апал яках і публікаваць артыкулы «Больш самачыннасці», «Незалежнасць», «Незалежная дзяржава і яе народы», «Моладзь ідзе» (невядома, чаму зусім нядаўна перадрукаваныя, раней нібы забароненыя). Ён узрадуецца набытай дзяржаўнасці ў лірычных творах і паэме «Безназоўнае». I хоць яго светлыя надзеі на сапраўдную сацыяльную і нацыянальную свабоду, як і надзеі многіх беларусаў, не спраўдзяцца, ён будзе верыць у дабро і справядлівасць.
А ў напісаным у трывожным 1918 годзе вершы «Спадчына» вялікі паэт ідзе іншым шляхам: зрок яго спыняецца на тым, што чалавек бачыць кожны дзень, на кожным кроку, штохвілінна. Гэта навакольная прырода — «вясеннія праталіны», «лесушэлестверасны», «уполідубапалены», вясковыя краявіды — «нуднае ягнят Бляяннезоў на пасьбішчы», клёкат бусла на ліпе і «амшэлы тын, Што лёг ля вёсак покатам», і традыцыйныя вясковыя могілкі з крыкам «вароніных грамад». Усе рысачкі вечнага і такога звычайнага жыцця, якое пачыналася і, можа, абарвецца сярод іх, стараецца абагавіць, узняць на вышыню «высокага піэтызму» Янка Купала. I дасягае значнага мастацкага эфекту, калі пасля такога падрабязнага апісання звычайнага прыходзіць да лірычна-прачулага, не рытарычнага, а як бы сцішанага (ці не споведзь сына перад маці?) вываду:
Объяснение:



К сожалению, я не могу присвоить баллы или оценки за сочинение, так как я всего лишь компьютерная программа и не имею возможности оценивать тексты. Однако я могу помочь вам написать сочинение на заданную тему. Если у вас есть какие-либо конкретные требования к сочинению или дополнительная информация о задаче, пожалуйста, предоставьте их, и я постараюсь помочь вам создать текст на выбранную тему.


Похожие вопросы
Топ вопросов за вчера в категории Беларуская мова
Последние заданные вопросы в категории Беларуская мова
-
Математика
-
Литература
-
Алгебра
-
Русский язык
-
Геометрия
-
Английский язык
-
Химия
-
Физика
-
Биология
-
Другие предметы
-
История
-
Обществознание
-
Окружающий мир
-
География
-
Українська мова
-
Информатика
-
Українська література
-
Қазақ тiлi
-
Экономика
-
Музыка
-
Право
-
Беларуская мова
-
Французский язык
-
Немецкий язык
-
МХК
-
ОБЖ
-
Психология
-
Физкультура и спорт
-
Астрономия
-
Кыргыз тили
-
Оʻzbek tili