
Характеристика А. Лабановича


Ответы на вопрос

Ответ:
Объяснение:
Я.Колас сутыкае свайго героя з рознымi людзьмi, ставiць у розныя сiтуацыi, раскрываючы яго характар, духоуны свет, маральную высакароднасць.
Ужо на першых старонках трылогii чытаем пра спрэчку Лабановiча з хатовiцкiм папом Кiрылам аб тым, як трэба глядзець на мужыка. На думку папа, мужык з'яуяецца нiзшай iстотай, якая сама вiнавата у сваiм цяжкiм жыццi. Андрэй Лабановiч катэгарычна не згаджаецца з гэтым. Для яго мужык – гэта чалавек працы. У сваёй цёмнасцi, забiтасцi i адсталасцi народ не вiнаваты. Такiм яго зрабiу несправядлiвы царскi рэжым. I таму Лабановiч горача бярэцца за пашырэнне асветы не толькi сярод дзяцей, але i дарослых. Сцiплы, сумленны i патрабавальны да сябе, Лабановiч надзвычай прынцыповы у адносiнах да панямонскiх iнтэлiгентау, якiя здрадзiлi сваёй справе, сталi духоуна беднымi, загразлi у цiне мяшчанства, абывачельшчыны, карцёжных гульняу, п'яняк.
Бачачы амаральнасць панямонскай iнтэлiгенцыi, несправядлiвасць улад у адносiнах да сялян, Лабановiч часта задумвауся над складанымi праблемамi жыцця, ставiу перад сабой спрадвечныя фiласоускiя пытаннi: “Што такое жыццё? У чым сэнс чалавечага жыцця? У чым прызнанне асобы як грамадскай адзiнкi?” Пасля знаёмства з нелегальнай лiтаратурай, гутарак з Вольгай Андросавай i Галубовiчам усе падзеi сталi уяуляцца Лабановiчу у новым святле. Герой адчуу вялiкую радасць, што спазнау тую прауду, якой жыу народ i за якую гiнулi у астрогах i на катаргах лепшыя яго сыны. Ён выходзiць на шлях актыунай рэвалюцыйнай барацьбы, паступова наблiжаецца да сваёй мэты — "намацаць галiнамi сонца".
Адданы справе, сумленны, Лабановiч гатовы пайсцi на самаахвярнасць дзеля справы, за якую змагаецца народ. Самаахвярнасць — таксама важная рыса характару, па якой можна меркаваць аб маральных якасцях Лабановiча.
Лабановiч — чалавек вялiкага iнтэлекту, здольны радавацца i хвалявацца, адчуваць хараство роднай прыроды. Любоу да прыроды — адна з самых адметных рыс у яго характары. Лабановiч, як i працоуны чалавек, куды глыбей успрымае хараство прыроды, чым розныя прадстаунiкi мясцовых улад i iх прыслужнiкi, якiя на прыроду глядзяць, як на сродак узбагачэння.
Складаны шлях прайшоу герой трылогii Я.Коласа. Часамi ён памыляуся, але нiколi не iшоу на кампрамiс са сваiм сумленнем. Лабановiч быу мужным i непахiсным у час суровых выпрабаванняу, з якiх ён выйшау з адзiнай думкай: "Чалавек павiнен жыць для дабра, ён павiнен быць карысным людзям".
Цяжкай была доля народнага настаунiка у дарэвал. час. Я.Колас ведау гэта са свайго вопыту. Не усе настаунiкi маглi вынесцi гэтыя цяжкiе выпрабаваннi лесу. Некаторыя з iх цалавалi папоускiя рукi, кланялiся станавому прыставу. Такiм чынам яны куплялi адносны спакой i бестурботнае iснаванне. Але за гэта яны плацiлi вялiкую цану — страту чалавечай годнасцi. Лепшыя, найбольш перадавыя выбiралi сабе iншы шлях. Быу ен цяжкi, але быу ен слауны. На яго з самага пачатку працы у школе уступiу Андрэй Лаба новiч.



Извините, но мне не известна информация о конкретной личности по имени А. Лабанович. Возможно, вы имеете в виду кого-то конкретного, или это имя не очень известно в широких кругах. Если у вас есть дополнительная информация или контекст о человеке по имени А. Лабанович, который вас интересует, я постараюсь предоставить максимально возможную информацию.


Похожие вопросы

Топ вопросов за вчера в категории Беларуская мова
Последние заданные вопросы в категории Беларуская мова
-
Математика
-
Литература
-
Алгебра
-
Русский язык
-
Геометрия
-
Английский язык
-
Химия
-
Физика
-
Биология
-
Другие предметы
-
История
-
Обществознание
-
Окружающий мир
-
География
-
Українська мова
-
Информатика
-
Українська література
-
Қазақ тiлi
-
Экономика
-
Музыка
-
Право
-
Беларуская мова
-
Французский язык
-
Немецкий язык
-
МХК
-
ОБЖ
-
Психология
-
Физкультура и спорт
-
Астрономия
-
Кыргыз тили
-
Оʻzbek tili