
Найдите плиз короткую легенду на беллоруском языке


Ответы на вопрос

Дзе цяпер Важанка і Трывежа, даўным-даўно жыў пан. Ен там пабудаваўся і засадзіў гектар саду. Вакол яго замка раслі высокія і вельмі прыгожыя дрэвы, звалі іх сокаламі. Меў пад сваім уладаннем многа гектараў зямлі. Полем яго ўладаў падпанак...
Пан, пад якога ўладаннем былі гэтыя землі, не хадзіў па іх, а толькі высылаў свайго падпанка Аніську, а сам з паней шпацыраваў па сваім парку ды раз-пораз узлазіў на вежу, якая стаяла каля яго двара, і глядзеў на свае доўгія палі, як працуюць яго сяляне. Апрача таго на гары ў полі стаяла яшчэ тры вежы, на якія ўзлазіў падпанак Аніська...
Надышоў урэшце час, і пан памёр. Астаўся толькі Аніська з дочкамі. Пачаў ён зямлю прадаваць. Народ на гэтае месца з'язджаўся з усіх бакоў. І на гэтай гары, дзе стаялі тры вежы, вырасла вёсачка Трывежа, а ўбок, дзе стаяў панскі замак і дзе стаяла адна вежа, разбудавалася вёсачка Важанка.



Пра Свіцязь існуюць розныя легенды. Адна з іх такая.
Нібыта на гэтым узвышшы некалі стаяў непакорны горад. Жыхары яго болып за жыццё любілі волю. Неаднойчы чужын цыпрышэльцы выпрабоўвалі моц нашых продкаў, ды кожным разам вярталіся ні з чым. Аднаго разу на горад напала вельмі ж ваяўнічая зграя ворагаў. Усе мужчыны сталі абаронцамі і загі нулі ў той няроўнай схватцы. Іх жанчыны, якія адразу засталіся ўдовамі, звярнуліся да Бога з адзінай малітвай: «Уратуй нас, Божа, ад навалы». Яны так плакалі, што са слёз утварылася цэлае возера. Кажуць, над горадам павіс густы туман, сярод яго з'явіўся святы архангел Міхаіл у чорным плашчы. Ён бла славіў жыхароў горада на вечнае жыццё. На месцы паселішча ўтварылася возера Свіцязь, і паплылі па ім у памяць людзей чароўныя кветкі.
I цяпер на возеры растуць рэдкія вадзяныя краскі, якія за несены ў Чырвоную кнігу Беларусі. (137 слоў)
Паводле У. Ліпскага.


Топ вопросов за вчера в категории Беларуская мова
Последние заданные вопросы в категории Беларуская мова
-
Математика
-
Литература
-
Алгебра
-
Русский язык
-
Геометрия
-
Английский язык
-
Химия
-
Физика
-
Биология
-
Другие предметы
-
История
-
Обществознание
-
Окружающий мир
-
География
-
Українська мова
-
Информатика
-
Українська література
-
Қазақ тiлi
-
Экономика
-
Музыка
-
Право
-
Беларуская мова
-
Французский язык
-
Немецкий язык
-
МХК
-
ОБЖ
-
Психология
-
Физкультура и спорт
-
Астрономия
-
Кыргыз тили
-
Оʻzbek tili