Вобраз кастуся лукашевіча пошукі будычыні
Ответы на вопрос
Ответ:Кузьма Чорны ў сваіх раманах вельмі добра рас-крыў тэму вайны і яе ўплыву на жыццё людзей. У ра-манах «Пошукі будучыні» і «Млечны шлях» мы да-ведваемся пра праблемы таго часу. Перад намі паўстае вобраз вялікага злодзея, які разлучае блізкіх людзей, здзекуецца з іхніх пачуццяў, парушае сямейнае шчас-це і гармонію. Гэты злодзей — вайна. Падзеі рамана «Пошукі будучыні» — яскравы прыклад існавання гэтага страшнага ворага людзей.
У пачатку твора перад намі паўстае карціна імпе-рыялістычнай вайны. Дзеці засталіся адны ў сваіх хатах, бо бацькі пайшлі на фронт. Вайна забрала іх маленства і прымусіла дачасна стаць дарослымі: весці гаспадарку, даглядаць малодшых брацікаў і сясцёр, ад-казваць самім за сваё жыццё. Вайна асудзіла іх на вельмі цяжкі лёс. На першых старонках рамана мы знаёмімся з Волечкай Нявадай, якая працуе па гаспа-дарцы, як дарослая. Волечку з яе бацькам разлучыла вайна. Дзяўчынка ўжо згубіла надзею, што бацька за-стаўся ў жывых, бо пісем ён не пісаў. Вось і апынулася Волечка адна на ўсім свеце. Кастуся Лукашэвіча з яго хворым бацькам прагналі з роднай хаты. Вайна разлучыла яго з Радзімай і бацькам. Асірацелы, абяз-долены, няшчасны, ён знемагаў у нудзе. Але ж і Касту-сю, і Волечцы яшчэ трэба было змагацца за сваё жыц-цё. Было цяжка паверыць, што калісьці прыйдзе светлая будучыня, і ўсе на свеце будуць шчаслівыя.
Стары Нявада не загінуў. Ён кожны дзень успамінаў сваю дачку, уяўляючы яе маленькай дзяўчынкай. Баць-ка марыў аб вяртанні ў родныя мясціны і жадаў гада-ваць сваю дачку, сачыць за яе станаўленнем. У яго былі жудасныя думкі аб тым, што, мабыць, Волечкі ўжо няма ў жывых. Надышоў доўгачаканы дзень сустрэчы. Але замест маленькай дзяўчынкі Нявада ўбачыў сталую жан-чыну, падобную, як дзве крошгі вады, на сваю маці. Нява-ду ахапіла вялікае шчасце. I ў той жа час сэрца яго напоў-нілася болем, бо гады праляцелі вельмі хутка, і бацька не бачыў, як вырасла яго маленькая дачка. Нехта зло-сны і бессардэчны адабраў у яго маленства Волечкі.
Объяснение:
Топ вопросов за вчера в категории Беларуская мова
Последние заданные вопросы в категории Беларуская мова
-
Математика
-
Литература
-
Алгебра
-
Русский язык
-
Геометрия
-
Английский язык
-
Химия
-
Физика
-
Биология
-
Другие предметы
-
История
-
Обществознание
-
Окружающий мир
-
География
-
Українська мова
-
Информатика
-
Українська література
-
Қазақ тiлi
-
Экономика
-
Музыка
-
Право
-
Беларуская мова
-
Французский язык
-
Немецкий язык
-
МХК
-
ОБЖ
-
Психология
-
Физкультура и спорт
-
Астрономия
-
Кыргыз тили
-
Оʻzbek tili
