
Помогите написать сочинение-описание на тему памятники Белоруссии.


Ответы на вопрос

Помнікі Беларусі
Краіна Беларусь багатая на помнікі архітэктуры і мастацтва, а таксама мясціны, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной. Амаль у кожным горадзе і мястэчку існуе свой курган славы або гарыць вечны агонь на памяць аб загінулых у вайне суайчынніках. Самы вядомы помнік вайны ў Беларусі – легендарная Брэсцская крэпасць. Гісторыя абароны Брэсцскай крэпасці ў першыя дні вайны вядомая ўсяму свету.
Цікавыя і таямнічыя мясціны ў Беларусі – радавыя замкі і сядзібы князеў і шляхты. Замак Радзівілаў у Нясвіжы, Мірскі замак, Крэва, Гальшаны, Ружаны – гэтыя назвы можна сустрэць у вядомых раманах. А цікаўны падарожнік знойдзе тут архітэктурныя цікавосткі і захапляльныя гісторыі з каханнем, войнамі і нават прывідамі.
У Беларусі 113 гарадоў, шматлікія з іх маюць шматвекавую гісторыю. Пяці гарадам Беларусі больш за тысячу гадоў, тут і архітэктурныя помнікі, і гістарычныя, а таксама мастацкія -ці не на кожным кроку. Побач з больш сучаснымі помнікамі Янку Купалу, Якубу Коласу сустракаюцца старыя манастыры, касцёлы, дзе пісалі гісторыю святары, манахі.
Багатая краіна Беларусь на прыродныя помнікі. Ведаюць ва ўсім свеце Белавежскую пушчу – апошні некрануты і запаветны кавалак лесу на тэрыторыі Еўропы. Белавежская пушча ўваходзіць ў склад спадчыны ЮНЕСКА. Непадалёк ад Белавежскай пушчы – раскінуўся горад Наваградак, дзе зараджалася Вялікае Княства Літоўскае, - адна з магутнейшых дзяржаваў ў сярэднявеччы.


Топ вопросов за вчера в категории Беларуская мова
Последние заданные вопросы в категории Беларуская мова
-
Математика
-
Литература
-
Алгебра
-
Русский язык
-
Геометрия
-
Английский язык
-
Химия
-
Физика
-
Биология
-
Другие предметы
-
История
-
Обществознание
-
Окружающий мир
-
География
-
Українська мова
-
Информатика
-
Українська література
-
Қазақ тiлi
-
Экономика
-
Музыка
-
Право
-
Беларуская мова
-
Французский язык
-
Немецкий язык
-
МХК
-
ОБЖ
-
Психология
-
Физкультура и спорт
-
Астрономия
-
Кыргыз тили
-
Оʻzbek tili