
Падрыхтуйце невялікае вуснае паведамленне пра Рагнеду ( калі і дзе нарадзілася, чым займалася, як
складаўся яе жыццевы лёс?)

Ответы на вопрос

Рагвалод - першы беларускі князь, якога прыгадваюць старажытныя летапісы. Ён валадарыў у Полацку ў другой палове Х стагоддзя.
У Рагвалода была дачка Рагнеда, ганарлівая і прыгожая князёўна. Так сталася, што да яе адначасова пасваталіся гаспадары суседніх княстваў: Яраполк з Кіева і Ўладзімір з Ноўгарада (пазней названы Хрысціцелем). Рагнеда выбрала Яраполка. Абражаны адмоваю Ўладзімір пайшоў на Полацак вайною. Горад быў спалены, а Рагвалод, ягоная жонка і два сыны забітыя. Рагнеду Ўладзімір гвалтам узяў за жонку, даўшы ёй імя Гарыслава.
Праз некаторы час, жывучы пад Кіевам у сяльцы Прадславіне, Рагнеда спрабавала адпомсціць Уладзіміру: «За тое, што бацьку майго забіў, зямлю яго ў палон узяў, а цяпер не любіш ні мяне, ні дзетак нашых!» Але замах быў няўдалы. Раз'юшаны Ўладзімір хацеў пакараць княгіню смерцю, але яму перашкодзіў малалетні сын Ізяслаў, які стаў у абарону маці з мечам.
За гэта Рагнеду з сынам выслалі ў Полацкую зямлю. Там для яе збудавалі горад, названы Ізяслаўль (цяпер Заслаўе пад Менскам) - ад імя сына Ізяслава. Менавіта гэты Ізяслаў, заняўшы дзедаў пасад, адрадзіў полацкую княскую дынастыю.
Акрамя Ізяслава Рагнеда нарадзіла Мсціслава (які пазней стаў князем чарнігаўскім), Яраслава Мудрага (князя ноўгарадскага і кіеўскага, заснавальніка роду Яраславічаў), Усевалада і дзвюх дачок - Перадславу (узяла шлюб з чэшскім князем Баляславам ІІІ Рудым) і Прэміславу (выйшла замуж за прынца вугорскага Ласла Сара Лысага). Дарэчы, унучкі Рагнеды таксама былі жонкамі эўрапейскіх манархаў: Анастасія - вугорскага караля Андрыя І, Лізавета - караля нарвежскага Гаральда ІІІ, а пасля караля дацкага Свена ІІ. Наймалодшая Ганна стала каралевай Францыі, выйшаўшы замуж за Генрыка І Капета.
У Заслаўі Рагнеда пастрыглася ў манашку пад імем Анастасіі і памерла там у манастыры ў 1000 годзе. Сёння для нас яе імя - сімвал мужнасці і любові да Радзімы, самаахвярнасці і ўласнага гонару.


Топ вопросов за вчера в категории Другие предметы
Последние заданные вопросы в категории Другие предметы
-
Математика
-
Литература
-
Алгебра
-
Русский язык
-
Геометрия
-
Английский язык
-
Химия
-
Физика
-
Биология
-
Другие предметы
-
История
-
Обществознание
-
Окружающий мир
-
География
-
Українська мова
-
Информатика
-
Українська література
-
Қазақ тiлi
-
Экономика
-
Музыка
-
Право
-
Беларуская мова
-
Французский язык
-
Немецкий язык
-
МХК
-
ОБЖ
-
Психология
-
Физкультура и спорт
-
Астрономия
-
Кыргыз тили
-
Оʻzbek tili