 
Адшукайце ў тэксце твора характарыстыкі герояў апавядання і перакажыце іхпомогите пожалуйста 
 0
        0
         0
        0
    Ответы на вопрос
 
        Ответ:
Сцяпан: таксама працавіты, падобны на маці, сціплы, гасцінны, добры, у яго адчуваецца ўпартая стрыманасць натуры і пачуццёвасць, ён адзіны спачувае сваёй матулі, адчувае сорам за тое, што яна засталася адна і цягне напасільную гаспадарку, толькі ён зразумеў сваю памылку і вярнуўся да маці. Сцяпан працуе ў Мінску і будуе метрапалітэн, ён выпадкова застаўся ў сталіцы, яго цягне дадому, у вёску. Ён не прымае жорсткасці і абыякавасці сваіх братоў і сясцёр. Сцяпан любіць дзяцей і шкадуе, што яго асабістае жыццё не склалася. Яму сорамна перад бацькам, што не спраўдзіў яго надзеі і з'ехаў у горад. Сцяпан — адзіны чалавек, якога і можна назваць сапраўдным сынам. Маці: старая жанчына, жыве ў вёсцы, адна цягне вялікую гаспадарку, працавітая, вельмі любіць сваіх дзяцей, сумуе па іх, у яе вялікае сэрца, яна самаададная, самаахвярная, добрая, ласкавая, шчырая. Яна гатова аддаць дзецям усё, каб толькi чым-небудзь парадаваць iх, дапамагчы iм. Самая большая для яе радасць — адчуваць сябе патрэбнай дзецям. Лёнік:малады гаспадар, сусед маці, выдатны майстар на ўсе рукі, спраўны, працавіты умелы, у яго ўсё даведзена да ладу: адбудаваны двор, хата. Ён “і цясляр, і сталяр”, да яго па дапамогу звяртаецца ўся вёска, у тым ліку і па дапамогу ў забіванні кабаноў. Вольга: старэйшая сястра, вядома, што яна абяцае прыехаць, але так і не выконвае свайго абяццаня. Яна зусім забылася і на маці,і на вёску. Яе хвалююць толькі асабістыя клопаты. Вера (сярэдняя дачка): аўтар амаль не гаворыць пра яе, аднак зразумела, што гэта дачка бачыць у гаспадарцы маці толькі матэрыяльныя здабыткі, яна ні разу не спытала пра матульна здароўе, адзінае цікавіла — гэта тое, каб іх не абдзялілі ў размеркаванні частак кабанчыка. Яна чэрствая, абыякавая, карыслівая. Коля (зяць): муж Ніны, аўтар параўноўвае яго з “ружовашчокім кабанчыкам”, лысы, тоўсты, пры сустрэчы з матуляй сваёй жонкі адводзіць вочы, няшчыры, карысны, менавіта для яго маці расціла авечак, каб здабыць аўчынку і справіць верхнюю модную вопратку для Ніны і яе мужа. Прычым дапамагаць у гэтым яны не збіраліся. Ніна (малодшая сястра): яна жыве побач ад вёскі, дзе нарадзілася, але ў маці амаль не бывае. Яна працуе фельчарыцаю, вось як аўтар апісвае яе з’яўленне: “ў белым плашчыку, чырвоным берэціку, лакавых чаравічках”. Яна настолькі рэдка бывае ў матулі, што тая нават не чакала яе прыезду. Яе знешнее апісанне гаворыць пра многае: жанчына і не збіралася дапамагаць сваёй старой матулі, яна проста прыехала атрымаць “свой кусок”. Раўнадушная, цынічная, чэрствая, зласлівая ў адносінах да брата.
Объяснение:
 0
                    0
                     0
                    0
                 
            Канечна, я з радасцю дапамагу вам знайсці характарыстыкі герояў апавядання. Але для гэтага мне патрэбна больш падрабязны тэкст апавядання, каб я мог максімальна дакладна апісаць герояў. Прадстаўце мне тэкст апавядання або, па магчымасці, падзеліцеся інфармацыяй аб героях, такой як іхнія імёны, знешні выгляд, характар, поўнамоцтвы і ўласныясці, і я буду рады дапамагчы вам з іх характарыстыкай.
 0
                    0
                     0
                    0
                Похожие вопросы
Топ вопросов за вчера в категории Литература
Последние заданные вопросы в категории Литература
- 
			Математика 
- 
			Литература 
- 
			Алгебра 
- 
			Русский язык 
- 
			Геометрия 
- 
			Английский язык 
- 
			Химия 
- 
			Физика 
- 
			Биология 
- 
			Другие предметы 
- 
			История 
- 
			Обществознание 
- 
			Окружающий мир 
- 
			География 
- 
			Українська мова 
- 
			Информатика 
- 
			Українська література 
- 
			Қазақ тiлi 
- 
			Экономика 
- 
			Музыка 
- 
			Право 
- 
			Беларуская мова 
- 
			Французский язык 
- 
			Немецкий язык 
- 
			МХК 
- 
			ОБЖ 
- 
			Психология 
- 
			Физкультура и спорт 
- 
			Астрономия 
- 
			Кыргыз тили 
- 
			Оʻzbek tili 
 
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			