
Асноўная думка паэмы курган СРОЧНО!!


Ответы на вопрос

Ответ:
Курган — паэма-балада Я. Купалы, якая лічыцца адным з лепшых героіка-рамантычных твораў Купалы і шэдэўрам беларускай літаратуры[1][2]. У дарэвалюцыйны час друкавалася з аўтарскім прысвячэннем «Памяці С. Палуяна».
Арыгінал паэмы захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы і музеі імя Францыска Скарыны ў Лондане[1][3].
Апісанне
Паэма была завершана класікам 23 мая 1910 года ў Пецярбургу і ўпершыню апублікавана ў газеце «Наша ніва» 21 чэрвеня 1912 года[1].
Гэтай паэмай адкрываецца шэраг фальклорна-рамантычных паэм у творчасці Я. Купалы дакастрычніцкага часу. У лісце да Л. Клейнбарта 11 студзеня 1929 года аўтар аднёс паэму да твораў, спароджаных выключна фантазіяй. Паэма красамоўна сведчыць пра арганічную нацыянальна-фальклорную сутнасць купалаўскага мастацкага бачання свету, скандэнсаванасць народнасці яго мастацкага мыслення і рамантычнага стылю. Гэта класічны ўзор героіка-рамантычнай паэмы[3].
Паэма прысвечана лёсу мастака ў грамадстве. На вяселле дачкі князь кліча мясцовага Гусляра і патрабуе ад яго песень у сваю хвалу і на пацеху вяльможным гасцям. Ён папярэджвае музыку, што пакарае смерцю, калі той не выканае загад. Але замест пахвалы князю з вуснаў Гусляра гучыць суровая праўда пра бязлітаснасць і чужасць князя народу, цяжкі паднявольны лёс падданых князя. За непакору і непаслухмянасць князь загадвае закапаць Гусляра жывым разам з гуслямі. Гусляр гіне, але памяць аб ім у народзе вечная, як той курган, што як сімвал народнай памяці ўзнёсся над магілай народнага заступніка[3].
Ідэя паэмы празрыстая: народнай памяці варты толькі той мастак, які аддае справе народа і свае песні, і сваё жыццё; сапраўднае мастацтва толькі тое, што служыць народу; у службе народнай праўдзе — веліч і прызванне мастака. Па сваім гучанні паэма паліфанічная. Мастацкая форма паэмы выключная па сваёй прыгажосці і ўздзеянні на чытача сваёй надзвычайнай эмацыйнай сілай, яркай палітрай метафар, эпітэтаў, гіпербал, выключна зграбнай кампазіцыяй — як агульнай, страфічнай, так і звязанай з падачай дзеяння ў яго развіцці[3].
У паэме 12 раздзелаў, кожны з якіх складаецца з 4 катрэнаў. Змена, рухомасць гучання строфаў суадносяцца з разгортваннем сюжэту. Экспазіцыйны 1 раздзел — частка твору шырокага эпічнага размаху. Пачатак сюжэтнага апавядання ў паэме як бы прыспешаны, але завязка дзеяння ў цэлым непаспешлівая, з падрабязным раскрыццём абставін дзеяння — апісаннем княжацкага замку, «бяседы вялікай у князя» (2 і 3 раздзелы) і з падрабязнай характарыстыкай Гусляра (4 і 5 раздзелы). У цэнтральных, самых драматычна-напружаных раздзелах (6—10) ідзе дыялог князя і Гусляра. Словы Гусляра вытрыманы на самай высокай ноце. У кульмінацыйным 10 раздзеле «Князь стаіць, князь маўчыць, жуда, помста б'е з воч». У 11 раздзеле наступае развязка канфлікту. Заключны раздзел як бы вяртае чытача да першага раздзелу і так узнікае адзінага тону эмацыянальная рамка сюжэтнага дзеяння[3].
«Курган» — шэдэўр не толькі Я. Купалы, але і ўсёй новай беларускай літаратуры. Уздзеянне паэмы на беларускую літаратуру пачалося адразу ж пасля яе з'яўлення. Асабліва яно прыкметнае у зборніку К. Буйло «Курганная кветка» (1914), а таксама на «Абразках» З. Бядулі (1913), на першай рэдакцыі паэмы Я. Коласа «Сымон-музыка» (1918) і інш[3].
Объяснение: дет тут



Асноўная думка поэмы "Курган" магла быць розная, залежна ад таго, якую канкрэтную поэму вы маеце на ўвазе. Паэтычны твор можа мець шмат тлумачэнняў, і асноўная думка можа быць інтэрпрэтавана рознымі спосабамі. Каб дакладней адказаць на ваш запыт, вам неабходна падасці больш падрабязную інфармацыю пра паэму "Курган", а таксама ўказаць, якія ў вас ўзгляды на гэтую паэму або якія меркаванні вы хацелі бы выразіць або разгледзець ў гэтай паэме.


Похожие вопросы

Топ вопросов за вчера в категории Литература
Последние заданные вопросы в категории Литература
-
Математика
-
Литература
-
Алгебра
-
Русский язык
-
Геометрия
-
Английский язык
-
Химия
-
Физика
-
Биология
-
Другие предметы
-
История
-
Обществознание
-
Окружающий мир
-
География
-
Українська мова
-
Информатика
-
Українська література
-
Қазақ тiлi
-
Экономика
-
Музыка
-
Право
-
Беларуская мова
-
Французский язык
-
Немецкий язык
-
МХК
-
ОБЖ
-
Психология
-
Физкультура и спорт
-
Астрономия
-
Кыргыз тили
-
Оʻzbek tili