Вопрос задан 31.07.2020 в 08:09. Предмет Беларуская мова. Спрашивает Соболевська Ніка.

Сочинение про сентябрь на беларусском!спасибо!

0 0
Перейти к ответам

Ответы на вопрос

Внимание! Ответы на вопросы дают живые люди. Они могут содержать ошибочную информацию, заблуждения, а также ответы могут быть сгенерированы нейросетями. Будьте внимательны. Если вы уверены, что ответ неверный, нажмите кнопку "Пожаловаться" под ответом.
Отвечает Курганская Анна.
Верасень - любімы месяц не для многіх людзей. У гэтым месяцы ў школьнікаў і студэнтаў пачынаецца ненавісны навучальны год. Ды і дарослыя не занадта радуюцца сапсаванаму надвор'ю, халоднаму ветру, пастаяннаму дажджу.
Але не заўсёды вераснёўскае надвор'е дрэннае. Бывае, ласкава выгляне скрозь цяжкія шэрыя хмары яшчэ па-летняму цёплае сонца, каб напаследак сагрэць зямлю перад зімовай сцюжай. Разгоняць яго прамяні аблокі, заззяе блакітны небасхіл. У такія дні можна яшчэ пагуляць без курткі. Звіняць паўсюль звонкія галасы ўзрадаванае раптоўным цяплом дзятвы, што высыпала на вуліцу.
Але восеньскае цяпло нядоўгае. Хутка зноў пачне дзьмуць вецер і прыйдзецца хутацца ў шалікі і паліто.
Затое грыбнікам ў верасні - сапраўдны рай. Грыбоў пачынае расці вельмі шмат. Гэта і баравікі, і чырвонагаловікі, і падбярозавікі, і маслякі з апенькамі. Усе спяшаюцца ў лес, і ніхто не выходзіць адтуль пакрыўджаным. Для кожнага прырода прызапасіла шчодрыя падарункі.
Мне падабаецца верасень. Я люблю прабегчыся па залацістым дыване з шалёсткага лісця, прайсціся па размаляваным восеньскімі фарбамі лесе. І хоць мне трохі сумна ад таго, што ўжо хутка зіма, я па-сапраўднаму атрымліваю асалоду ад тых прыемнасцяў, што нам дорыць восень.
0 0

Топ вопросов за вчера в категории Беларуская мова

Последние заданные вопросы в категории Беларуская мова

Задать вопрос