
Что уяуляе сабой працэс беларусизации яки адбывауся на беларуси у 1920 гады??????


Ответы на вопрос

З першых дзён вайны заходнія губерні краіны, у тым ліку беларускія, былі пераведзены на ваеннае становішча. У сувязі з гэтым ваенныя ўлады і губернатары атрымалі неабмежаваныя правы. Уводзіліся ваенна-палявыя суды. Без дазволу ваенных улад забаранялася распаўсюджванне газет і кніг, правядзенне маніфестацый, сходаў, забастовак. Праверцы на палітычную добранадзейнасць падлягалі ўсе чыгуначнікі. Згодна з загадам камандуючага Паўночна-Заходнім фронтам прадугледжваліся жорсткія меры ў адносінах да ўдзельнікаў забастовак на чыгунцы.Удзел Расіі ў вайне адпавядаў інтарэсам буржуазіі і дваранства. Яны разгарнулі ў краіне шавіністычную прапаганду. У першыя дні вайны на Беларусі прайшлі "патрыятычныя" маніфестацыі, сходы, малебны, збіраліся грошы на "абарону айчыны". Асобую "ініцыятыву" па зборы сродкаў сярод насельніцтва па загадзе ўлад праявілі земствы. Дэпутацыя дваранства і гарадской думы перадала Мікалаю II пры наведванні ім у кастрычніку 1914 г. Мінска 30 тыс. руб. на "патрэбы вайны". Шавінізм ахапіў не толькі памешчыкаў і буржуазію, але і частку рабочых, інтэлігенцыі, вучнёўскай моладзі і асабліва сялянства. На сацыял-шавіністычныя пазіцыі сталі эсэры, меншавікі, бундаўцы. Бальшавікі выступалі супраць вайны. Яны заклікалі да ператварэння імперыялістычнай вайны ў вайну грамадзянскую. Асудзіла вайну газета беларускага нацыянальнага руху "Наша ніва".У пачатку вайны Расія паспяхова пачала ваенныя дзеянні на Заходнім фронце. Па патрабаванні Францыі, якая была пад пагрозай акупацыі нямецкімі войскамі, дзве рускія арміі пачалі наступленне ў Прусіі. Адначасова Расія захапіла Галіцыю. Аднак становішча на Заходнім фронце к восені 1914 г. пагоршылася ў сувязі з тым, што сюды Германія перакінула значныя ваенныя сілы з Францыі. Пруская наступальная аперацыя дзвюх рускіх армій закончылася паражэннем. У 1915 г. Германія пачала актыўнае наступленне з мэтай хуткага разгрому Расіі. Летам рускія войскі былі выціснуты з Галіцыі. Нямецкае камандаванне планавала акружэнне арміі ў Польшчы.


Топ вопросов за вчера в категории Беларуская мова
Последние заданные вопросы в категории Беларуская мова
-
Математика
-
Литература
-
Алгебра
-
Русский язык
-
Геометрия
-
Английский язык
-
Химия
-
Физика
-
Биология
-
Другие предметы
-
История
-
Обществознание
-
Окружающий мир
-
География
-
Українська мова
-
Информатика
-
Українська література
-
Қазақ тiлi
-
Экономика
-
Музыка
-
Право
-
Беларуская мова
-
Французский язык
-
Немецкий язык
-
МХК
-
ОБЖ
-
Психология
-
Физкультура и спорт
-
Астрономия
-
Кыргыз тили
-
Оʻzbek tili