Вопрос задан 16.04.2019 в 19:42. Предмет Беларуская мова. Спрашивает Назарова Диана.

Сочинение Зямля мая —зялены дом

0 0
Перейти к ответам

Ответы на вопрос

Внимание! Ответы на вопросы дают живые люди. Они могут содержать ошибочную информацию, заблуждения, а также ответы могут быть сгенерированы нейросетями. Будьте внимательны. Если вы уверены, что ответ неверный, нажмите кнопку "Пожаловаться" под ответом.
Отвечает Головин Дима.
  Пачаць сваю работу хочацца з радкоў твора Змітрака Бядулі «Зямля», у якіх пісьменнік гаворыць: «Зямля! Маці наша!.. Усе мы дзеці твае: і расліна, і жывёла, і чалавек». 
     Сапраўды, Зямля — наш агульны зялёны дом. I трэба, каб усім у гэтым доме было ўтульна. Каб падтрымліваць парадак у нашым доме, мы прыкладаем намаганні: мыем посуд, прыбіраем у пакоі, выносім смецце. Зямля таксама патрабуе нашага клопату. Але, на жаль, усё часцей людзі адносяцца да прыроды па-спажывецку. Яны карыстаюцца яе багаццем, пры гэтым, як у творы А.Жука «Стары бабёр», не пакідаюць пасля сябе «ні прысадаў, ні травы, ні самое ракі». Людзі не разумеюць, што пазбаўляюць жылля звяроў. Або ў творы І.Пташнікава «Алені». Герой твора Язэп без шкадавання забівае аленя. 
     Калі мы жывём у агульным доме, то трэба падтрымліваць добрасуседскія адносіны з усімі іншымі жыхарамі. 
     Чалавек павінен быць гаспадаром і клапаціцца пра «братоў нашых меншых». 
     Тое ж самае і з раслінамі. У вершы П. Панчанкі «Сармацкае кадзіла» паэта хвалюе тое, што Мы «ад зялёнай адракаемся радні». 
     Знікаюць расліны, а тыя, што засталіся, амаль усе ў Чырвонай кнізе. 
     Паветра, вада, зямля — усё забруджваецца. А гэта ўжо пагроза чалавеку. 
     Мы павінны абараніць прыроду ад бяздушша і спажывецкіх адносін. Неабходна адказна ставіцца да ўсяго навакольнага, зрабіць кожны куточак зямлі прыгажэйшым. I тады не толькі мы, але і будучыя пакаленні змогуць пачуць бусліны клёкат і спеў жаўрука, пабываць на квітнеючым лузе і пясчаным беразе, пачуць шум бору і шапаценне калосся на ніве. 
     Тады зямля будзе сапраўдным зялёным домам.
0 0

Топ вопросов за вчера в категории Беларуская мова

Последние заданные вопросы в категории Беларуская мова

Задать вопрос