
Помогите найти текст "Птушыныя гнёзды" на беларусском начало такое: вясною птушки вяртаюцца з выраю
на радзиму и пачынаюць виць...

Ответы на вопрос

Вясною птушкі вяртаюцца з выраю на радзіму. Найпершы клопат у іх – віць новыя гнёзды.
Буслы робяць свае гнёзды на дрэвах, нават на воданапорных вежах адразу на шмат гадоў. Вясною яны толькі рамантуюць свае жытло і мяняюць у ім падсцілку. У бусліным гняздзе з бакоў і знізу нярэдка ладзяць сабе гнёзды і вераб’і.
Чорныя кучкі галля ў вершалінах дрэў – гэта грачыныя гнёзды. Калі на дрэвах зазелянее лісце, іх цяжка заўважыць. Вясковыя і гарадскія ластаўкі вяртаюцца з выраю позна, у маі. Гнёзды лепяць пад дахамі, у нішах будынін, там, куда не могуць дабрацца каты. Лепяць іх з камячкоў зямлі, розных сцяблінак, валаскоў, нітачак. Змочваюць слінаю, перамешваюць і трывала прыклейваюць да сцен. Унутры высцілаюць мяккімі сухімі травінкамі, пер’ем.
Берагавыя ластаўкі майструюць свае гнёзды ў глыбокіх норках. Кормяцца яны пераважна мошкамі, ловячы іх на ляту ў паветры. Над цёплаю рачною вадою мошак болей, чым у іншых мясцінах. Таму для сваіх птушыных калоній і абіраюць берагавыя ластаўкі абрывістыя пясчаныя берагі.
У норцы, пад карэннямі на абрывах, робіць гняздо і зімародак. Гэту невялікую даўгадзюбую, зеленавата-бліскучую птушку не часта пабачыш. Яшчэ радзей удаецца назіраць, як нырае зімародак у ваду: ён звычайна корміцца маленькімі рыбкамі.
Чарацянкі робяць гнёзды ў выглядзе кошыка, ладкуюць іх на сцяблінках трыснягу альбо на лазовых ці вярбовых галінках. Плятуць свае кошыкі з сухіх травінак, палосачак кары, конскіх валасоў. Унутры высцілаюць сухім лісцем, пухам, мяккімі кветкавымі мяцёлачкамі. Калі праклюнуцца з яек птушаняты, яны люляюцца ў гэтых кошыках, як у калысцы. А гняздо садовай чарацянкі можна знайсці і пры хаце, у зарасніку крапівы альбо малінніку.
Сінічкі ў вырай не лятаюць. Жывуць пастаянна з намі. Селяцца не толькі ў лясах і вербавых зарасніках уздоўж рэк і ручаёў, але і ў парках, садах. Гнёзды робяць у дуплах дрэў, у шчылінах будынкаў, нават у вулічных ліхтарах. З сухіх галінак і травінак, імху, ваты. Унутры высцілаюць валаскамі, поўсцю, раслінным пухам.


Топ вопросов за вчера в категории Беларуская мова
Последние заданные вопросы в категории Беларуская мова
-
Математика
-
Литература
-
Алгебра
-
Русский язык
-
Геометрия
-
Английский язык
-
Химия
-
Физика
-
Биология
-
Другие предметы
-
История
-
Обществознание
-
Окружающий мир
-
География
-
Українська мова
-
Информатика
-
Українська література
-
Қазақ тiлi
-
Экономика
-
Музыка
-
Право
-
Беларуская мова
-
Французский язык
-
Немецкий язык
-
МХК
-
ОБЖ
-
Психология
-
Физкультура и спорт
-
Астрономия
-
Кыргыз тили
-
Оʻzbek tili