Вопрос задан 18.04.2018 в 22:21. Предмет Беларуская мова. Спрашивает Егоров Артём.

Помогите пожалуйста написать мини-сочинение на тему "НАПАМIН i ЗАПАВЕД

ЖЫВЫМ"!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! На белорусском языке .ДАЮ 119 баллов
0 0
Перейти к ответам

Ответы на вопрос

Внимание! Ответы на вопросы дают живые люди. Они могут содержать ошибочную информацию, заблуждения, а также ответы могут быть сгенерированы нейросетями. Будьте внимательны. Если вы уверены, что ответ неверный, нажмите кнопку "Пожаловаться" под ответом.
Отвечает Осадченко Денис.

Няма нічога больш каштоўнага, чым жыццё чалавека. Але, відаць, не ўсе гэта разумеюць. Інакш адкуль у свеце столькі войнаў?
Задумайцеся: ну што добрага можа даць чалавецтву і асобнаму чалавеку вайна? Хоць што-небудзь прыйшло на розум? А што дрэннага? Вось тут можна назваць многае: мільёны забітых і пакалечаных, яшчэ больш асірацелых і з разбітымі сэрцамі. Як пісаў Анатоль Вярцінскі ў сваім творы "Рэквіем па кожным чацвёртым":
Кожны чацвёрты быў мёртвы —
мір і спакой ім вечны!
Кожны трэці быў змораны,
скалечаны і знявечаны. 
Кожны другі на целе
меў раны, апёкі ці шрамы.
I ўсе мы, усе мы мелі
на душы сваёй раны.
Вялікая айчынная вайна прайшлася па нашай краіне, змятаючы ўсё на сваім шляху. Мы не былі ініцыятарамі гэтай вайны і не былі ў ёй зацікаўленыя. Але чамусьці менавіта на нашай тэрыторыі вяліся самыя жорсткія баі. Менавіта наша радзіма была акупаваная нямецкімі захопнікамі. Менавіта сярод нашых людзей быў забіты кожны чацвёрты:
Лічым: кожны чацвёрты,
а той рахунак прыблізны,
а той рахунак няцвёрды,
а ўрон яшчэ больш вялізны.
Наш народ паказаў небывалую мужнасць ў гэтай вайне:
Зямля мая бой прымала
ад стара і да мала,
ад стогадовага Талаша
Да Казея — малыша.
За гэта яму гонар і хвала. Але яшчэ большая хвала будзе таму народу, які зразумее, што войны ніколі не прыносяць дабра. Іх вынік - гора, слёзы, боль, зраненыя целы і душы.
Нават калі вайна скончаная, яна назаўсёды застанецца ў сэрцах і памяці людзей незагойнай ранай. І свята будзе азмрочаным адсутнасцю тых, хто вярнуў мір на нашу землю цаною свайго жыцця: 
Мір асвятліў нас сваім святлом.
Грымелі ўрачыста акорды.
Толькі не быў за святочным сталом
кожны чацвёрты.
"Людзі, вы вывучылі ўрок?" - спытаюся я, перайначыўшы радок з вершу Анатоля Вярцінскага. 
Азірніцеся на нашых загінуўшых продкаў. Чуеце іх галасы? Слухайце ўважліва. І не паўтарайце іх памылак.
Памятайце, што чалавечае жыццё - найкаштоўнейшае багацце. Спыніце войны, пакуль не знішчылі адзін аднаго. Любоў і памяркоўнасць - вось што выратуе чалавецтва.

0 0

Топ вопросов за вчера в категории Беларуская мова

Последние заданные вопросы в категории Беларуская мова

Задать вопрос