
Сочинить сказку на белорусском языке 5 класс


Ответы на вопрос

Усё гэта апавядаў божы анёл мёртваму дзiцёнку, узносячы яго ў сваiх абдымках на неба; дзiця слухала анёла, як скрозь сон. Яны праляталi над тымi мясцiнамi, дзе так часта гулялi дзецi пры жыццi, праляталi над зялёнымi садамi, дзе расло мноства цудоўных кветак.
— Якiя ж узяць нам з сабою на неба? — спытаўся анёл.
У садзе стаяў цудоўны, стройны ружовы куст, але нейчая злая рука надламала яго, так што галiны, усыпаныя буйнымi, напаўраспушчанымi бутонамi, амаль завялi i сумна павiслi.
— Бедны куст! — сказала дзiця. — Возьмем яго, каб ён зноў расцвiў там, на небе.
Анёл узяў куст i так моцна пацалаваў дзiця, што яно злёгку прыадкрыла вочкi. Потым яны нарвалi яшчэ шмат яркiх кветак, але, акрамя iх, узялi i сцiплы грымотнiк i просценькiх браткоў.
— Ну вось, цяпер i хопiць! — сказала дзiця, але анёл пакiваў галавой, i яны паляцелi далей.
Ноч была цiхая, светлая; увесь горад спаў; яны праляталi над адной з самых вузкiх вулiц. На маставой валялася салома, попел i ўсякi хлам: чарапкi, абломкi алебастры, анучы, старыя донцы ад капелюшоў, словам, усё, што ўжо адслужыла свой век або згубiла ўсякi выгляд; напярэдаднi якраз быў дзень пераезду.*
* У Капенгагене кватэры здымалiся звычайна на паўгода, з 1 сакавiка да 1 верасня i з 1 верасня да 1 сакавiка; гэтыя два днi i былi днямi агульнага пераезду з кватэры на кватэру.
I анёл паказаў на разбiты кветачны гаршчок, якi валяўся сярод гэтага хламу i з якога вывалiўся камяк зямлi, увесь аплецены каранямi вялiкай польнай кветкi; кветка звяла i нiкуды больш не была вартая, яе i выкiнулi.
— Возьмем яе з сабою! — сказаў анёл. — Я раскажу табе пра гэтую кветку, пакуль мы ляцiм!
I анёл пачаў расказваць.
— На гэтай вузкай вулiцы, у нiзкiм падвале, жыў бедны хворы хлопчык. З самых раннiх гадоў ён ляжаў у пасцелi; калi ж адчуваў сябе асаблiва добра, то праходзiў на мылiцах па сваёй каморцы разы два назад i ўперад, вось i ўсё. Бывала, летам сонейка заглядвала на паўгадзiны i ў падвал; тады хлопчык садзiўся на сонейку i, трымаючы рукi супраць святла, любаваўся, як прасвечваецца ў яго тонкiх пальцах кроў; такое сядзенне на сонейку замяняла яму прагулку. Пра багатае асенняе ўбранне лясоў ён ведаў толькi таму, што сын суседаў прыносiў яму вясною першую ў кветках букавую галiнку; хлопчык трымаў яе над галавой i пераносiўся думкай пад зялёныя букi, дзе блiшчала сонейка i спявалi птушкi.
Аднойчы суседаў сын прынёс хлопчыку польных кветак, памiж iмi была адна з карэньчыкамi; хлопчык пасадзiў яе ў кветкавы гаршчок i паставiў на акне каля свайго ложка. Мусiць, лёгкая рука пасадзiла кветку: яна прынялася, стала расцi, пускаць парасткi, кожны год цвiла i была для хлопчыка цэлым садам, яго маленькiм зямным скарбам. Хлопчык палiваў яе, даглядаў i клапацiўся пра тое, каб яго не абмiнуў нiводзiн прамень, якi прабiваўся ў каморку. Дзiця жыло i дыхала сваёй любiмiцай: яна ж цвiла, пахла i прыгажэла для яго аднаго. Да кветкi павярнуўся хлопчык нават у тую апошнюю хвiлiну, калi яго клiкаў да сябе гасподзь Бог… Вось ужо цэлы год, як хлопчык у Бога; цэлы год стаяла кветка, усiмi забытая, на акне, завяла, засохла i была выкiнута на вулiцу разам з iншым хламам. Вось гэтую бедную, завялую кветку мы i ўзялi з сабой: яна дала нам куды больш радасцi, чым самая яркая кветка ў садзе каралевы.
— Адкуль ты ведаеш усё гэта? — спытала дзiця.
— Ведаю! — адказаў анёл. — Я ж сам быў тым бедным калекам хлопчыкам, якi хадзiў на мылiцах! Я пазнаў сваю кветку!
I дзiця шырока-шырока адкрыла вочкi, углядаючыся ў прывабны, радасны твар анёла. У тую ж самую хвiлiну яны апынулiся на небе ў Бога, дзе пануюць вечныя радасць i шчасце. Бог прыгарнуў да свайго сэрца мёртвае дзiця — i ў таго выраслi крылы, як у iншых анёлаў, ён паляцеў разам з iмi. Бог прытулiў да сэрца i ўсе кветкi, пацалаваў жа толькi бедную, звялую польную кветку, i тая далучыла свой голас да хору анёлаў, якiя акружалi Бога; адны ляталi каля яго, другiя — трошкi далей, трэцiя — яшчэ далей, i так да бясконцасцi, але ўсе былi аднолькава шчаслiвыя. Усе яны спявалi — i малыя, i вялiкiя, i добрае, толькi што памершае дзiця, i бедная польная кветачка, выкiнутая на маставую разам са смеццем i хламам.



Жыў-быў чалавечык на імя Іван. Ён жыў у невялікай вёсцы, дзе ўсе суседзі добра разумеліся і дапамагалі адзін аднаму. У іх быў сказачны лес, які быў домам для шматлікіх вобразных жывёл. Усе жывёлы ў лесе жылі мірна і ўзаемадапамагаліся. Але ў адзін дзень у лесе з'явіўся злы чараўнік, які паспрабаваў зрушыць гармонію.
Чараўнік паклікаў сваіх пагонных дземянцін, якія былі недобрыя і паслухайныя. Іх задачай было засадзіць няўпорныя жывёлы ў лесе і забраць уладу над ім. Але жывёлы, пераважаючы страх, збіліся разам, каб супрацьстаць злым сілам.
Іван, маленькі хлопчык з вёскі, пачуў пра праблему і расказаў гадкаму ластавіцу. Ластаўка, звычайна лятаючая ўвесь час, але ведаўшы, што лес знаходзіцца ў небяспецы, прылетела да Івана, каб папрасіць дапамогі.
Іван не кінуў слова ў вецер, ён адразу збіраў сваіх сяброў - гадоў, зайкоў, жураблёў і леўчыка. Разам з жывёламі Іван здарыў у лес. Яны пабачылі, як чараўнік, разглядаючы лісце, злічваў усякія лісавыя царства.
Іван абвёў гадоў уздоўж дарогі, знайшоўшы гуліна горчыцы. Ён схаваўся ў гуліне і пачаў ніжэйшаць чараўніка з улады. Гады ўдарыліся


Топ вопросов за вчера в категории Беларуская мова
Последние заданные вопросы в категории Беларуская мова
-
Математика
-
Литература
-
Алгебра
-
Русский язык
-
Геометрия
-
Английский язык
-
Химия
-
Физика
-
Биология
-
Другие предметы
-
История
-
Обществознание
-
Окружающий мир
-
География
-
Українська мова
-
Информатика
-
Українська література
-
Қазақ тiлi
-
Экономика
-
Музыка
-
Право
-
Беларуская мова
-
Французский язык
-
Немецкий язык
-
МХК
-
ОБЖ
-
Психология
-
Физкультура и спорт
-
Астрономия
-
Кыргыз тили
-
Оʻzbek tili