Вопрос задан 15.06.2018 в 06:49. Предмет Беларуская мова. Спрашивает Абдукадыров Алмат.

Лес наша багацця сачыненне

0 0
Перейти к ответам

Ответы на вопрос

Внимание! Ответы на вопросы дают живые люди. Они могут содержать ошибочную информацию, заблуждения, а также ответы могут быть сгенерированы нейросетями. Будьте внимательны. Если вы уверены, что ответ неверный, нажмите кнопку "Пожаловаться" под ответом.
Отвечает Мерцалова Мара.

Чаму лес называюць багаццем народа? А вы калі-небудзь задумваліся, колькі ўсяго нам дае лес?
У першую чаргу, лясы - гэта лёгкія планеты. Расліны дыхаюць не так, як мы, паглынаючы кісларод. Яны, наадварот, паглынаюць вуглякіслы газ і ўзбагачаюць кіслародам паветра. Такім чынам, лес стварае тое паветра, якое неабходна нам для жыцця. Калі б не расліны мы б даўно патрацілі ўвесь кісларод і памерлі.
Лес таксама дае нам драўніну. Наўскідку назавіце тыя прадметы навокал вас, што зроблены з дрэва. Упэўнены: іх набярэцца вельмі шмат. Гэта сталы, крэслы, шафы, паліцы і гэтак далей. З дрэва робяць паперу, на якой мы пішам і з якой зроблены кнігі, якія мы чытаем. Мы павінны быць удзячнымі лесу за магчымасць перадаваць веды з пакалення ў пакаленне.
Лес дае нам ежу. Там жывуць звяры, растуць грыбы і ягады. Хто з нас не любіць варэнікі з чарніцамі або журавінавы морс? А дзе растуць чарніцы і журавіны? Не на гародзе ж. У лесе, вядома.
Лес дае чалавецтву ўсё, што неабходна для жыцця. А чым яму плаціць чалавецтва? Высякае усё, да чаго можа дацягнуцца. Забруджвае кожны кавалачак лесу, куды ступае яго нага.
Настаў час нам зразумець, наколькі мы былі няўдзячнымі ўвесь гэты час. Яшчэ не позна выправіцца. Мы можам саджаць дрэвы, беражліва ставіцца да ўжо наяўных ці хаця б прыбіраць за сабой смецце. Гэта не цяжка.
Дык давайце ж берагчы лес і клапаціцца пра яго. Бо лес - гэта наша багацце.

0 0

Топ вопросов за вчера в категории Беларуская мова

Последние заданные вопросы в категории Беларуская мова

Задать вопрос